Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Считаете ли вы, что вопрос финансовой грамотности актуален для современного школьника?
Всего 55 человек
Голосование
Родителям дошкольников: Какие гувернёрские услуги от нашего учреждения вы бы хотели получить?
Всего 42 человека

Музей "Кола часу"

Дата: 5 ноября 2015 в 13:35, Обновлено 18 февраля 2017 в 09:49

Прэзентацыя школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея "Кола часу"

Экскурсія ў музеі “Кола часу”

для вучняў 1 – 5 класаў

1.Добры  дзень, шаноўныя госці!

Мы рады вітаць вас у нашым музеі.

         Скажыце, якая пара года ў нас на двары? А за ею? А пасля? Малайцы. Вы вельмі правільна ўсе сказалі. А давайце ўявім, што цяпер за вокнамі нашага музея зіма, ды не абы – якая, а сапраўдная, лютая, з маразамі ды курганамі ў пояс. І пачалася яна не ў канцы снежня, як цяпер бывае, а аж у сярэдзіне лістапада. Лютуе зіма месяц, другі, трэці, чацверты.

         Як вы думаеце, ці надаесць зіма? Пэўна ж, людзям захочацца вясны, асабліва дзецям.

         І вось яна прыходзіць, прыгажуня – вясна. Большымі становяцца дні, цяплейшым – сонейка. Паціху пачынаюць «плакаць» сасулькі.

         У гэту раннюю вясеннюю пару, у самым канцы надаеўшай усім зімы адпраўлялі сяляне сваіх дзяцей «гукаць» вясну. Яны выходзілі за веску і спявалі:

Жавароначкі, прыляціце

Вясну красную прынясіце

Бо ўжо зімачка надаела

Усе нам хлебушкі пераела

А затым падымалі руки да сонейка і гукалі: “ Гууууууу”

        Як бы пачуўшы дзіцячыя галасы, спяшаецца вясна ўступіць у свае правы. Растаў снег, пакрыху зелянее трава, прыляцелі птушкі. А ў сялян наступала самая адказняая і гарачая пара.

А што гэта за пара?

         Звярніце ўвагу на гэты банэр. Знайдзіце малюнкі, якія нам гавораць аб гэтай важнай для сялян справе. Што робіць селянін?

         Пачатак сяўбы заўседы быў святам для сялян і з ім звязаны многія абрады. Адзін з іх вы бачыце. Гаспадыня ідзе з хлебам, каб задобрыць маці – зямельку, а гаспадар сее першыя жмені зерня. Зерне насыпалася ў такую прыгожую сявеньку.А па чым бачна, што гэта свята?

         Зерне пасеяна, але яго трэба засыпаць зямлей, каб яно ўзышло. Для гэтага існавала барана. У нас у музеі драўляная маленькая барана, а на самай справе яна вялікая, з жалезнымі альбо драўлянымі зубамі. Конь цягнуў барану па полі, зерне і прысыпалася зямлей.

         Сяўба – справа нялегкая. І каню, і гаспадару трэба падсілкавацца, адпачыць. Каб конь змог адпачыць, папасвіцца на траве і не ўцячы, існавалі путы. Вось так яны выглядалі. Вось так імі карысталіся. Гаспадару таксама трэба падсілкавацца. У торбе ў яго бохан пахучага хлеба.

         Як вы думаеце, што гэта? Гэта – дзяжа. У ей гаспадыня мясіла цеста для хлеба. Яго рабілі з жытняй мукі. Муку насыпалі вось такім драўляным саўком. У тыя часы дражджэй не было, таму для таго, каб цеста падышло, выкарыстоўвалі спецыяльную закваску.

         Цеста падышло, яго трэба мясіць.

         Як па-вашаму, для чаго можна выкарыстаць вось гэтую выдзеўбаную са ствала дрэва рэч?

         А выкарыстоўвалі яе на самай справе, каб мясіць цеста. Гатовыя боханы клалі на вось такую драўляную лапату і саджалі ў прапаленую  чыста вымеценую печ. Каб хлеб быў пахучы, дно печы засцілалі дубовым лісцем. Калі гаспадыня даставала хлеб з печы, пах ад яго быў чутны нават на вуліцы.

         Такі хлеб браў з сабой на поле гаспадар. А што б вам хацелася з’есці з такім хлебам, каб быць дужымі?

         Гаспадар браў часцей за ўсе сала альбо мяса. Сала вісела ў спецыяльнай кладоўцы на такіх вось круках. Яго спачатку салілі, а затым падсушвалі. Такі прадукт захоўваўся і не псаваўся.

         Як вы думаеце, а гэта што за посуд? Давайце прачытаем назву яго.

А што можна было сюды наліць?

         Вось у такія збаны налівалі малако, у такі гарлач – ваду, квас. Гаспадыня абвязвала збаны палатнянай анучкай і гаспадар браў іх з сабой на поле. На стале ў сялян было і масла. Знайдзіце тое, у чым можна зрабіць масла. А хто ведае, як гэта рабілася?

         Вы бачыце сярод экспанатаў лапці. А для чаго яны? Так, гэта абутак. Лапці, якія знаходзяцца ў нашым музеі, скураныя. А яшчэ іх рабілі з лыка. Яго вы бачыце сярод нашых экспанатаў. Гэта кара з маладой ліпы. Яе дралі, сушылі. А затым, калі трэба было плесці, размочвалі. Лыкавыя лапці былі нямоцныя, хутка рваліся, тады трэба было плесці новыя. А наогул ад вясны да восені сяляне хадзілі босымі, а лапці – на выхад, у царкву, ды ўжо тады, калі станавілася холадна.

         2.Праходзіла вясна, наступала лета. Працы ў сялян прыбаўлялася. Гарачая пара летам – касавіца. Жывелам жа трэба было нарыхтаваць сена. Вы бачылі, як вашы таты ці дзядулі косяць траву? Сення есць электрычныя, бензінавыя касілкі, а раней траву касілі чым? Знайдзіце яе.

         А цяпер паглядзіце на карціны на гэтым банеры. Траву касілі, сушылі , складвалі на вазы і везлі ў гумно, каб зімой было чым карміць каня, карову, авечак.

         Як вы думаеце, што гэта за рэч? Цяжка дадумацца, ці не так?

А называецца яна рэзгіны. Гэта прыспасабленне для таго, каб насіць сена. Вось сюды яго накладвалі, прыціскалі і неслі жывеле.

         Толькі сяляне разабраліся з сенам, як наступала пара жніва.

         Гэта самая напружаная і важная пара ў жыцці сялян. Паспела жыта, пшаніца, авес, ячмень. Трэба завіхацца, убіраць.

         Вы бачыце на гэтай карціне, што мужчыны косяць жыта косамі, але часцей яго ўбіралі сярпамі. Знайдзіце сярод нашых экспанатаў серп. А вось на гэтым і на гэтым малюнку можна ўбачыць, як каваль робіць у кузні сярпы, точыць іх, каб былі вострымі. Дарэчы, усе жалезныя прылады працы для сялян рабілі кавалі.

         Жыта зжыналі, сушылі спачатку на полі, а затым звозілі ў гумно. А восенню, калі асноўныя работы на полі заканчваліся, жыта малацілі. Для гэтага існавалі вось такія прылады. Гэта – цэп. Снапы рассцілалі , а мужчыны цэпамі стукалі па снапах, зерне абсыпалася. Жанчыны падмяталі яго, прасейвалі і ссыпалі на захоўванне.

3.      Ці бачыў хто – небудзь з вас, як расце на полі лен?

         А для чаго ен?

         Знайдзіце, калі ласка, сярод нашых экспанатаў што – небудзь зробленае са льну. А я дабаўлю, што з льняной тканіны сяляне шылі адзенне: і штаны, і рубашкі, і спадніцы. Але каб іх пашыць, трэба было многа папарацаваць. У жніўні лен рвалі, ставілі ў снапы, вось як на гэтым малюнку. Затым яго рассцілалі на траве, трэба было, каб ен паляжаў, пабыў пад асеннімі росамі. Затым лен падымалі і… мучылі. Вы спытаеце, чаму мучылі? А як бы вы назвалі такое абыходжанне са льном. Яго клалі і пачыналі трапаць, стукаць па ім у трапачцы, каб абсыпалася са льняных валокнаў цвердая траста. Затым гаспадыня брала льняныя пасмы і абчэсвала іх вось такой      . Каб лен набыў вось такі выгляд, яго яшчэ часалі спачатку на  больш рэдкай, а затым на густой шчотцы. Так лен рыхтаваўся да таго, каб стаць ніткамі.

         Гаспадар у гэтыя асеннія дні рыхтаваў поле, пераворваў, засяваў на зіму жыта.

         4. За гэтымі работамі праходзіла восень і наступала зіма. Гаспадар даглядаў скаціну, а гаспадыня садзілася прасці лен. Для гэтага існавала прасніца, калаўрот альбо верацяно. Доўгімі вечарамі пры свеце вось такой лямпы цягнула жанчына нітку. Трэба напрасці шмат, каб хапіла на кужаль ( так называецца льняная тканіна), на радзюжкі. Гэта вы можаце бачыць і на малюнках. Калі нітак ужо было дастаткова, пачэснае месца ў кожнай хаце займаў ткацкі станок. Вось так ен вглядаў. У нас есць асобныя часткі ткацкага станка. Гэта берада, нічальніца, чалнок. Звычайна ткацкі станок стаяў да вялікадня. Спяшалася гаспадыня, каб наткаць тканіны, бо трэба было і адзенне пашыць , і абрусы на стол, і ручнікі зрабіць. А каб яны былі роўнымі, гладкімі, іх прасавалі. Гэта – прас. Зусім не такі, як мы прывыклі яго бачыць сення. У такі прас засыпаліся гарачыя вуглі, ім размахвалі, каб нагрэць, а затым прасавалі.

         Нядзеляю, калі працаваць нельга, сабіралася сям’я за самаварам пачаставацца чаем з лясных траў з абаранкамі альбо піражкамі. У самавар налівалася вада, засыпалася гарачае вуголле. Жар падтрымліваўся пры дапамозе халявы ад бота.

        5. Зімой, калі ўраджай сабраны, наступала пара вяселляў. Звычайна, вяселлі пачыналі спраўляць пасля свята Пакроваў (14 кастрычніка). На прыгожа ўбраных конях з такімі вось бубенчыкамі адпраўляліся на дамовы сваты. У нас есць цікавы экспанат. Без яго не магло б адбыцца ні адно вяселле. Гэта – вянец, якім бацюшка ў царкве вянчаў маладых. Такія вянцы трымалі над галавой маладога і маладой іх сведкі ўвесь час, пакуль ішоў абрад вянчання.

         Як па – вашаму, цяжкая была праца сялян? Вам можа здацца, што яны зусім і не адпачывалі. Але гэта не так.

         Для адпачынку ў сялян былі святы.

         На нашым “Коле часу” паказаны важныя хрысціянскія святы, якія святкаваліся на працягу года.

         1.Пачнем з аднаго з самых галоўных , якое пачынала год.

         Гэта – свята нараджэнна Хрыста – Ражство. Яго святкавалі ў студзені. Гэта адно з самых светлых і радасных святаў. А як жа, нарадзіўся Спасіцель. Вельмі любілі гэтае свята дзеці, таму што яны атрымлівалі падарункі, а яшчэ хадзілі калядаваць. Спявалі калядныя песні, апраналіся ў казу, насілі з сабой калядную зорку. Шчодра аддзячвалі сяляне калядоўнікам. У іх торбачку траплялі і калядны пірог, і кілбаска, і сала. А ці ўдзельнічалі вы ў такім абрадзе? Раскажыце.

         2.Вясной галоўным святам быў Вялікдзень. Што гэта за свята? Чаму яно займае такое важнае месца? А як святкуюць Вялікдзень у вашай сям’і?

         3.Лета было адметна святам у гонар Івана Купалы, якое так і называлася – Купалле. Ці даводзілася вам быць на такім свяце? Што ў ім адметнае? А што азначае тое, што моладзь раскладвае вогнішчы і скача праз іх? А ці ведае хто – небудэь з вас прыгожую легенду, звязаную з гэтым святам? А легенда такая. У ноч на Івана Купалу ў глыбокім лесе, там, дзе не чуваць спеў пеўня, распускаецца Папараць – кветка. Яна такая прыгожая, што вачэй не адвесці. Гэтую кветку сцерагуць злыя і цемныя сілы, якія наганяюць вялікі жах на таго, хто асмеліцца пайсці ў гэтую ноч у лес. Але калі знойдзецца смяльчак, які не спалохаецца іх, знойдзе і вырве гэту чароўную кветку, то здабудзе ен сабе вялікае багацце і шчасце. Таму маладыя хлопцы і дзяўчаты адпраўляліся ў гэтую чароўную ноч у лес шукаць Папараць- кветку.  

       У канцы лета прыходзіла пара Спаса. Розным ен бывае – мядовы, яблычны. У цэрквах свянцілі яблыкі, грушы. Лічылася, што асвенчаныя ў царкве дары садоў прыдаюць чалавеку сілу і моц.

        4. Галоўныя асеннія святы - Ражство Багародзіцы, або, як яго называюць у народзе - Багач, Узвіжанне Крыжа Гасподня. Казалі, што на свята Ўзвіжання ўсе змеі, яшчаркі і іншыя лясныя “гады” сабіраліся разам і адпраўляліся на зімоўку. І пасля Ўзвіжання ў лес ужо не хадзілі.

     Вось і пракруцілася наша кола часу. Праляцеў цэлы год, запоўнены няпростай сялянскай працай. Зноў пачынаецца вясна, і кола часу пачне яшчэ адзін абарот.

         Дзякуй за ўвагу і супрацоўніцтва. Музей будзе чакаць новай сустрэчы з вамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.