Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Голосование
На якой мове Вы размаўляеце дома:
Всего 57 человек

План работы родительского университета для родителей 11 класса

Дата: 28 октября 2020 в 08:53, Обновлено 27 января в 20:15

                                                                                                   ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

___________Г.І.Франюк

«____» _______________ 2021

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў XI класа

2

11 клас

2.1

Тэма 1. Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні старшакласніка. Прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі. Прафесійныя дынастыі.

Дапамога старшакласнікам ў выбары будучай прафесіі

2 кастрычніка

Вебінар

Шымко А.І.

2.2

Тэма 2. Прафілактычная работа. Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці.

Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, здароўя і паўнавартаснага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт-залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў

13 лістапада

Анлайн кансульта-цыя

педагог сацыяльны

Блоцкая Н.В.

2.3

Тэма 3. Фарміраванне грамадзянскай самасвядомасці, высокамаральных прынцыпаў. Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця.

Выхаванне старшакласніка як будучага сем’яніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей.

Роля сямейных узаемаадносін і традыцый у падрыхтоўцы старшакласнікаў да сямейнага жыцця

5 лютага

Дыскусія

Шымко А.І.

2.4

Тэма 4.Стрэсавыя сітуацыі.  Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку справіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы раслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў у перыяд падрыхтоўкі старшакласнікаў да іспытаў. Дапамога ў падрыхтоўцы да іспытаў: правілы для бацькоў выпускнікоў. Рэжым вучэбнай працы і адпачынку ў экзаменацыйны перыяд

9 красавіка

Майстар-клас

Шымко А.І.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.