ЗАЦВЯРДЖАЮ Дырэктар Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы |
___________Г.І.Франюк «____» _______________ 2021 |
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
II ступень — «Маё дзіця — падлетак»
для бацькоў вучняў V—IX класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
|
1 |
5 клас |
||||
1.1 |
Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве. Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы |
23 кастрычніка |
Семінар-практыкум |
Жук Н.В. |
|
1.2 |
Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў. Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідарства. Асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту. Зносіны падлеткаў з аднагодкамі і дарослымі. Цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту |
25 снежня |
Круглы стол |
Жук Н.В. |
|
1.3 |
Тэма 3. Фарміраванне ў навучэнцаў эмацыйна станоўчых адносін да ведаў. Што такое матывацыя, праблемы ў навучанні. Прычыны адсутнасці матывацыі. Спосабы павышэння матывацыі да вучобы. |
26 сакавіка |
Лекцыя |
педагог сацыяльны, |
|
1.4 |
Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і. Пытанні дысцыпліны ў сям’і з малодшымі падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту |
28 мая |
Дыскусія |
Жук Н.В., педагог сацыяльны Блоцкая Н.В. |
|
2 |
6 клас |
||||
2.1 |
Тэма 1. Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Фарміраванне патрыятычных пачуццяў і грамадзянскай самасвядомасці сродкамі сямейнага выхавання. Дзіця і задавальненне яго патрэб ў сям’і. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі. Праблемы фарміравання грамадзянскай свмасвядомасці дзяцей у сям’і. Каштоўнасці сям’і як аснова выхавання патрыятычных пачуццяў дзіцяці |
4 верасня |
Лекцыя |
педагог сацыяльны Блоцкая Н.В. |
|
2.2 |
Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў, правілы бяспечных паводзін ў быце. Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў, стварэнне бяспечных умоў для жыццядзейнасці дзяцей, правілы бяспечных паводзін у быце |
13 лістапада |
Анлайн кансульта-цыя |
Ківуля В.П. |
|
2.3 |
Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках |
15 студзеня |
Майстар-клас |
Ківуля В.П. |
|
2.4 |
Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў, карысная занятасць непаўналетніх Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд, арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх |
9 красавіка |
Круглы стол |
Ківуля В.П., педагог сацыяльны Блоцкая Н.В. |
|
3 |
7 клас |
||||
3.1 |
Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. Узроставыя асаблівасці 13—14-гадовых падлеткаў. Палавое сталенне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе |
11 верасня |
Лекцыя |
Савань Р.Я. |
|
3.2 |
Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў, палавой недатыкальнасці, розных відаў залежнасці Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі». Палавая недатыкальнасць |
20 лістапада |
Анлайн памяткі |
педагог сацыяльны |
|
3.3 |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам |
22 студзеня |
Вебінар |
педагог сацыяльны Блоцкая Н.В |
|
3.4 |
Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў. Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех |
16 красавіка |
Круглы стол |
Савань Р.Я. |
|
4 |
8 клас |
||||
4.1 |
Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў. Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне. Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт |
4 верасня |
Лекцыя |
Траскевіч І.П. |
|
4.2 |
Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту. Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры») |
13 лістапада |
Вебінар |
педагог сацыяльны, Блоцкая Н.В. |
|
4.3 |
Тэма 3. Асцярожна: суіцыд. Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін |
15 студзеня |
Анлайн памяткі |
педагог сацыяльны, Блоцкая Н.В. |
|
4.4 |
Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. Паняцце «канфлікт». Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў |
9 красавіка |
Круглы стол |
Траскевіч І.П. |
|
5 |
9 клас |
||||
5.1 |
Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка. Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы |
2 кастрычніка |
Лекцыя |
Роўба А.В. |
|
5.2 |
Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы. Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць. Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка |
13 лістапада |
Анлайн кансульта-цыя |
педагог сацыяльны Блоцкая Н.В. |
|
5.3 |
Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць. Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак |
5 лютага |
Вебінар |
Роўба А.В. |
|
5.4 |
Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію? Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям’і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў |
9 красавіка |
Круглы стол |
Роўба А.В. |