Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
Голосование
На якой мове Вы размаўляеце дома:
Всего 57 человек

Положение о родительском университете

Дата: 28 октября 2020 в 08:15

Палажэнне аб дзейнасці Бацькоўскага

ўніверсітэта дзяржаўнай установы адукацыі

“Навучальна-педагагічны комплекс

Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

РАЗДЗЕЛ 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Бацькоўскі ўніверсітэт дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” – гэта калектыў бацькоў (законных прадстаўнікоў) навучэнцаў, створаны на добраахвотнай аснове для правядзення работы з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды.

2. Палажэнне аб дзейнасці (далей – Палажэнне) распрацавана на аснове Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі, зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 №82, інсруктыўна-метадычнага пісьма “Аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе”, Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей – Статут), іншых нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць установы адукацыі.

3. Дадзенае Палажэнне рэгулюе парадак стварэння, функцыянавання, рэарганізацыі,  спынення дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта.

4. Стварэнне бацькоўскага універсітэта не прыводзіць да змены арганізацыйна-прававой формы, тыпу і выгляду ўстановы адукацыі і ў яго Статуце не фіксуецца.

РАЗДЗЕЛ 2

АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦІ

1. Асноўнай функцыяй дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляецца садзейнічанне ўстанаўленню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянне бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

2. Мэта дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта – павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства.

Задачы:

  • фарміраванне каштоўнасна-асэнсаваных асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;
  • фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогіі, дзіцяча-бацькоўскіх адносінах, узроставых асаблівасцях дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;
  • забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікненне цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;
  • садзейнічанне выхаванню сапраўдных грамадзян сваёй краіны, сапраўдных працаўнікоў, адказных членаў сям'і;
  • арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі.

3. Змест  работы Бацькоўскага ўніверсітэта абумоўлены мэтай і задачамі яго дзейнасці і будуецца на дабраахвотнасці, узаемадапамозе, узаемапавазе яго ўдзельнікаў. 

Асноўныя напрамкі дзейнасці бацькоўскага універсітэта

- арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

- прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках ў ажыццяўленні адукацыйных патрэбаў сям'і;

- псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

- грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

- кансультаванне па юрыдычных, псіхолага-педагагічных і іншых праблемах;

- трансляцыя дзейнасці бацькоўскага ўніверсітэта на сайце ўстановы.

Ступені рэалізацыі бацькоўскага універсітэта

I ступень - «Маё дзіця - малодшы школьнік» - для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень «Моё дзіця - падлетак» - для бацькоў навучэнцаў V-IX класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень «Моё дзіця - старшакласнік» - для бацькоў навучэнцаў X-XI класаў установы агульнай сярэдняй адукацыі.

РАЗДЗЕЛ 3

АРГАНІЗАЦЫЯ І КІРАВАННЕ

1. Бацькоўскі ўніверсітэт ствараецца, рэарганізуецца, спыняе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Статутам дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” (далей – Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа) па рашэнні адміністрацыі.

2. Стварэнне і арганізацыя работы Бацькоўскага ўніверсітэта заснавана на прынцыпе партнёрства – арганізацыя дзейнасці бацькоў (законных прадстаўнікоў) і педагогаў, іншых структур соцыума, арганізуемая сумесна і па ўзгодненых правілах узаемнай падтрымкі і адказнасці, у атмасферы дабразычлівасці, дабраахвотнасці. 

3. Агульнае кіраўніцтва і каардынацыю за дзейнасцю Бацькоўскага ўніверсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

4. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце:

4.1. распрацоўвае  план работы;

4.2. ажыццяўляе  кантроль за вынікамі работы Бацькоўскага ўніверсітэта.

5. Бацькоўскі ўніверсітэт мае Палажэнне аб дзейнасці, структуру Бацькоўскага ўніверсітэта, план работы. 

6. Членамі Бацькоўскага ўніверсітэта з’яўляюцца бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

7. Колькасць членаў Бацькоўскага ўніверсітэта зменная.

8.Рэалізуецца ў кожным класе з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў;

9.За рэалізацыю бацькоўскага ўніверсітэта ў кожным класе адказвае класны кіраўнік;

10.Бацькоўскі ўніверсітэт можа рэалізоўвацца ў вочнай і ў дыстанцыйнай форме, у выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі толькі ў дыстанцыйнай форме;

11. Перыядычнасць мерапрыемстваў (лекцый, заняткаў-практыкумаў, вэбінараў, круглых сталоў і г.д.) залежыць ад плану работы, але не менш чым раз у  чвэрць. 

12.На школьным інтэрнэт-сайце ствараецца раздзел (падраздзел) «Бацькоўскі ўніверсітэт", для наступнага размяшчэння тэматычнай інфармацыі ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта.

РАЗДЗЕЛ 4

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

1. Члены Бацькоўскага ўніверсітэта маюць права:

1.1.прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах,  якія праводзяцца ў Бацькоўскім універсітэце;

1.2. выказваць сваё меркаванне па ўсіх арганізацыйных пытаннях;

1.3. выбіраць від дзейнасці з ліку прапанаваных.

2. Члены Бацькоўскага ўніверсітэта абавязаны:

2.1. выконваць  правілы ўнутранага распарадку;

2.2. па магчымасці рэгулярна ўдзельнічаць у мерапрыемствах Бацькоўскага ўніверсітэта;

2.3. актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах  Бацькоўскага ўніверсітэта; 

2.4. выконваць правілы тэхнікі бяспекі, падтрымліваць дысцыпліну і парадак уБацькоўскім універсітэце.

РАЗДЗЕЛ 5

ФОРМЫ РАБОТЫ

1. У рабоце Бацькоўскага ўніверсітэта могуць выкарыстоўвацца наступныя формы работы:

  1.1. традыцыйныя (лекцыя, гутарка, канферэнцыя, круглы стол, дыскусія, семінар-практыкум, майстар-клас, індывідуальная гутарка і кансультацыя, абмен вопытам работы, апытванне бацькоў на розныя тэматыкі і інш.);

1.2. дыстанцыйныя (вэбінары, форумы, анлайн-кансультацыі, размяшчэнне актуальнай інфармацыі на сайце школы, удзел у стварэнні лістовак, буклетаў, памятак, прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

РАЗДЗЕЛ 6

           ДАКУМЕНТАЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

1.Дакументальнае забеспячэнне Бацькоўскага ўніверсітэта:

1.1. Палажэнне аб рабоце Бацькоўскага ўніверсітэта;

1.2. план работы Бацькоўскага ўніверсітэта;

1.3. матэрыялы праведзеных мерапрыемстваў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.