Загад ад 31.08.2021г.№235
Аб зацвярджэнні складу
Савета ўстановы адукацыі
На падставе часткі другой пункта 4 артыкула 25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у адпаведнасці з Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 84 і парадкам дзейнасці савета ўстановы Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы, з мэтай забеспячэння эфектыўнага самакіравання ва ўстанове адукацыі і калегіяльнага рашэння асноўных пытанняў яе дзейнасці
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзіць склад Савета ўстановы адукацыі:
1.1. з ліку педагагічных работнікаў:
1.1.1. Франюк Ганна Іванаўна, дырэктар установы, старшыня савета ўстановы;
1.1.2. Ківуля Вольга Пятроўна, педагог, сакратар савета ўстановы;
1.1.3. Тамашова Наталля Пятроўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, член савета ўстановы;
1.1.4. Ражко Таццяна Генадзьеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, член савета ўстановы;
1.1.5. Жук Наталля Віктараўна, педагог, член савета ўстановы;
1.1.6. Блоцкая Наталля Віктараўна, педагог сацыяльны, член савета ўстановы;
1.1.7. Баканава Алена Віктараўна, педагог, член савета ўстановы;
1.1.8. Лебедзь Дзіяна Расціславаўна, лабарант, член савета ўстановы;
1.1.9. Шымко Алена Іванаўна, педагог, член савета ўстановы;
1.2.з ліку бацькоў:
1.2.1. Мармыш Таццяна Станіславаўна, член савета ўстановы;
1.2.2. Мікульская Алена Анатольеўна, член савета ўстановы;
1.3. з ліку навучэнцаў:
1.3.1. Губар Святлана, навучэнка 11 класа, член савета ўстановы;
2. Членам Савета ўстановы:
2.1. у дзейнасці Савета ўстановы няўхільна кіравацца парадкам дзейнасці савета дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вензавецкага дзіцячы сад - сярэдняя школа”;
2.2. распрацаваць і забяспечыць рэалізацыю плана работы Савета ўстановы дзяржаўнай установы адукацыі “Вензавецкі дзіцячы сад - сярэдняя школа” на 2021/2022 навучальны год.
Дырэктар Г.І. Франюк